| У Гродне прайшла дыяцэзіяльная сустрэча манахінь |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.10.2016 13:35 |
|
Дзень засяроджання — асаблівы дзень, бо ён сведчыць пра адзінства манаскіх абяцанняў у іх місіі. Праграма сустрэчы прадугледжвала адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць прыступіць да споведзі. Кульмінацыяй сустрэчы была святая Імша, якую ўзначаліў а. Вітальд Пяцельчыц SChP.
У гаміліі кс. Здзіслаў Вэдэр SDB заахвочваў сясцёр нанова адкрыць для сябе Эўхарыстыю, якая павінна быць цэнтрам жыцця кожнага чалавека. Святар заклікаў праз штодзённы ўдзел у Імшы чэрпаць сілы, неабходныя для служэння ў тых месцах, куды іх прыводзіць Божы Провід. |


3 кастрычніка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбыўся першы ў гэтым катэхетычным годзе Дзень засяроджання законных сясцёр, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
для друку