Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці і іншыя тэмы абмеркавалі святары на дыяцэзіяльнай сустрэчы ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.10.2016 13:15

24 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, у якой прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

На сустрэчы быў абмеркаваны парадак заканчэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама справы душпастырскіх груп і рухаў у дыяцэзіі.

Сярод іншага было названа імя святара, прызначанага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі міждыяцэзіяльным экзарцыстам. Ім стаў а. Ян Хернік OFM Conv.

Таксама была праанансавана дыяцэзіяльная сустрэча членаў «Жывога Ружанца» ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай, якая адбудзецца ў Капцёўцы 29 кастрычніка.

Святароў заахвоцілі да арганізацыі груп пілігрымаў з Гродзенскай дыяцэзіі ў Вільнюс на ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, якая лічыцца апякункай дыяцэзіі.

3 лістапада ў гродзенскай катэдры, як і ў іншых парафіях дыяцэзіі, будуць маліцца за памерлых святароў.

На 12 лістапада ў Лідзе запланаваны дыяцэзіяльны з’езд сем’яў.

(IL)
фота Аляксандры Шчыглінскай


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.