Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзіцячы карнавал «Усіх Cвятых» прайшоў у Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.10.2016 12:30

30 кастрычніка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшло свята для дзяцей, прысвечанае ўрачыстасці Усіх Святых. Ад вікарыя парафіі кс. Валерыя Спірыдона дзеці атрымалі заданне пераапрануцца ў сваіх любімых святых, а таксама распавесці пра іх удзельнікам свята.

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

У многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі, у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада апошнім часам шырока адзначаецца так званы «хэлоўін» — для многіх забаўляльнае свята, а па сутнасці — небяспека для душы.

Па словах святара, дзецям трэба своечасова тлумачыць сутнасць урачыстасці Усіх Святых, а таксама казаць пра небяспеку ўдзелу ў акцыях «хэлоўіна», які з кожным годам усё больш рэкламуецца і становіцца чаканым святам для многіх маладых людзей.


Ксёндз Валерый Спірыдон нагадаў дзецям, што святыя насамрэч існыя — «яны жывуць і апякуюцца намі».

На заканчэнне свята дзеці атрымалі цукеркі ад пробашча за працу над касцюмамі і сведчанне веры.

(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.