Біскуп Кашкевіч: мы аддаем пашану кожнаму, хто дасягнуў збаўлення |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.11.2016 10:05 |
![]() У гаміліі іерарх нагадаў сабраным сутнасць урачыстасці Усіх Святых: «Мы павінны памятаць, што святыя і благаслаўлёныя, якіх мы ўшаноўваем падчас літургіі, імёны якіх мы называем падчас літаній і выявы якіх бачым на абразах, з'яўляюцца толькі маленькай часткай велізарнай колькасці святых, якія прабываюць з Богам у Нябесным Валадарстве. Бо называцца святымі заслугоўваюць усе тыя, хто дасягнуў збаўлення, і сёння мы аддаем пашану кожнаму з іх».
Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі таксама адзначыў, што кожны чалавек пакліканы да збаўлення, і заахвоціў прысутных нястомна імкнуцца да святасці. «Сённяшняя ўрачыстасць Усіх Святых — гэта святкаванне таямніцы Божай любові. Бо вечнае жыццё, якім цешацца святыя ў небе, з'яўляецца дарам Божай міласэрнасці», — падкрэсліў іерарх. Пасля заканчэння Імшы адбыліся Нешпары за памерлых і жалобная працэсія па касцёле. Паводле Ангеліны Марцішэўскай, grodnensis.by |