Свята «Holy Wins» правялі ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.11.2016 13:09 |
Апрануўшыся ў касцюмы сваіх улюбёных святых, дзеці ўдзельнічалі ў Імшы, пасля якой кожны распавёў парафіянам, якога святога прэзентуе і чаму выбраў менавіта яго. Святыя Губерт і Бэнэдыкт, Марта, Анастасія, Агата, Францішак з Дамінікам, некалькі анёлаў ахоўнікаў і дзве святыя Цэцыліі дазволілі парафіянам францішканскай святыні ўзгадаць гісторыі гэтых незвычайных асобаў, якія выбралі Хрыста галоўнай каштоўнасцю свайго жыцця. Пасля малітвы мелі месца невялікі імправізаваны канцэрт, інтэграцыйныя танцы і салодкі стол, з мэтай нагадаць сабе і бліжнім, што святы не мусіць быць сумным.
(AG) |