Другі дзень семінара ў Навагрудку: нас аб'ядноўвае імкненне несці чысціню |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.11.2016 17:47 |
Другі дзень пралайфаўскага семінару ў Навагрудку — гэта не толькі новыя даклады і дакладчыкі, але і рэфлексія над пачутым і дзяленне сваімі развагамі і пераасэнсаваннем.
Менавіта з яе — рэфлексіі пройдзенага пасля ўдзелу ў нядзельнай Эўхарыстыі ў касцёле Святога Міхала Арханёла — распачалі другі дзень. Адзначаючы, што ўсе даклады ўспрымаліся лёгка і што ўсё падаецца лагічна і проста, адна са слухачак дадала: «Мы ўсе тут імкнемся да таго, каб несці чысціню, і гэта нас аб'ядноўвае». Што значыць для жанчыны нараджэнне дзіцяці? У гэты дзень першая з дакладам была валанцёр пралайф-фонду «Адкрытыя сэрцы» Ірына Малочка, якая прыехала на семінар з мужам і пяцігадовым сынам з Віцебска.
Што дае для жанчыны нараджэнне дзіцяці? І чым з'яўляецца для кожнай жанчыны дар жыцця, які яна можа перадаць? — некаторыя з пытанняў, над якімі прысутныя разважалі разам. Сама маладая мама Ірына напрыканцы адзначыла, распавёўшы пра асноўныя этапы развіцця ад зачацця да нараджэння, што дзіця – гэта найперш падарунак, альбо новы этап, які даецца не толькі для развіцця самой жанчыны, але ўсёй сям'і. Дзіця — Божы дар, які даецца ў патрэбны час канкрэтнай жанчыне, бо яна здольная выканаць Божую волю, здольная і гатовая прыняць гэта дзіця менавіта зараз. Біблейскія парады для мужа, жонкі і дзяцей Пра пытанне «Бібліі ў сужэнстве» распавяла жонка сучаснага беларускага багаслова, выкладчыка Святога Пісання ў катэхетычным каледжы і духоўнай семінарыі ў Беларусі, сама выкладчыца катэхетычнага каледжа ў Баранавічах, Алена Валаховіч.
Парады для мужа, парады для жонкі, парады для дзяцей, падмацаваныя евангельскім словам, дакладчык падала з суровай статыстыкай нашых рэалій. Зніжэнне каафіцыента нараджальнасці, больш за 70 разводаў на 100 шлюбаў і інш.— «цёмныя дадзеныя» статыстыкі, на якія трэба даць хрысціянскі адказ. Алена Валаховіч адзначыла тры пункты, якія складаюць гэты хрысціянскі адказ: - не быць абыякавым; У цягу дня не даклады, але своеасаблівыя майстар-абмеркаванні правяла грэка-каталіцкая пара з Віцебску. Аляксей і Святлана Варанко, раздзяліўшы прысутных на невялікія групы, супольна з усімі складалі «інгрыдыенты» сямейнага шчасця, а таксама вырашалі пытанні і выкрывалі небяспекі, якія прыносіць грамадзянскі шлюб (сужыццё).
Тэмы гендэра і пагроз прапаганды гендэрнай ідэалогіі, а таксама пытанні бацькоўства — сталі завяршальнай тэмай другога дня семінара. Аксана Ючкавіч, фота аўтара |
Фотарэпартаж |