Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполлі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
11.11.2016 10:46 |
9 лістапада навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне чарговы раз сталі сведкамі бескарыслівага служэння людзей, якія вырашылі раздзяліць сваё жыццё з дзецьмі-інвалідамі. Галавічполле — вёска, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Тут, як і ў кожнай падобнай установе, жывуць дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай любові і клопату. Працаўнікі дома-інтэрната праз ахвярнайую працу штодня імкнуцца ствараць для іх атмасферу любові, даверу і ўзаемападтрымкі. Супольна перажыты час з дзецьмі стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці жыццесцвярджальнае пасланне Евангелля для самых абяздоленых, хворых і пакінутых людзей. «Наша Нябесная Маці, шчыра верым, што Ты заўсёды знаходзішся побач з намі і падтрымліваеш у цярпеннях кожнага, хто да Цябе звяртаецца. Горача молім Цябе, атуляй сваёй неспасцігальнай матчынай апекай так блізкіх нашаму сэрцу дзяцей. Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца», — маліліся навучэнцы семінарыі з жыхарамі дома-інтэрната — месца, якое Бог выбраў для іх, каб падтрымаць у фізічным і духоўным развіцці. |
Фотарэпартаж |