Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі з пастырскай візітацыяй наведаў Юрацішкі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.11.2016 21:46

11 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Перамянення Пана ў Юрацішках.


Вернікі ўрачыста сустракалі свайго пастыра каля святыні. Пробашч парафіі кс. Вітольд Чурган распавёў пра гісторыю парафіі, зрабіўшы кароткую справаздачу пра жыццё парафіі і сваю душпастырскую дзейнасць. У святой Імшы прымаў удзел і дзекан Іўеўскага дэканату кс. Віктар Субель.

У слове да вернікаў біскуп разважаў над пераемнасцю пакаленняў. «Мы, хрысціяне, павінны не толькі слухаць Божае слова і жыць ім, але праз свае паводзіны і ўчынкі перадаваць веру малодшаму пакаленню», — адзначыў іерарх.



Праграма пастырскай візітацыі была вельмі насычанай. Спачатку біскуп сустрэўся з удзельнікамі супольнасці Жывога Ружанца і тымі, хто моліцца за душы чыстцовыя ў Апостальстве дапамогі чыстцовым душам, а таксама з іншымі  парафіянамі.



Таксама іерарх разам з пробаршчам наведалі пажылых людзей у бальніцы ў Юрацішках, якія знаходзяцца на т.зв. «сацыяльным ложку».

Затым ў школе адбылася сустрэча біскупа з настаўнікамі, школьнікамі і іх бацькамі. Напрыканцы біскуп Юзаф Станеўскі маліўся на магіле кс. Антонія Твароўскага, былога пробаршча парафіі, закатаванага ў 1939 годзе.

Вікторыя Пярлухіна, фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.