Дні піярскай моладзі прайшлі ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
14.11.2016 16:20 |
У пачатку лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — Дні піярскай моладзі. На працягу двух дзён парафіяльная моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць на тэму святасці, беручы за прыклад святога Юзафа Каласанса — заснавальніка Ордэна Пабожных Школ (піяраў), а таксама святую Паўлу Манталь — заснавальніцу жаночай галіны ордэна. За арганізацыю сустрэчы былі адказныя не толькі айцы піяры, але і група аніматараў з Мінска, якая ўклала шмат сіл і энергіі, каб час, праведзены на супольнай малітве, у забавах і на лекцыях, надоўга застаўся ў памяці яе ўдзельнікаў. Дні піярскай моладзі ў Шчучыне ўжо многія гады карыстаюцца папулярнасцю сярод моладзі. Гэта час знаёмстваў і дзялення верай, час пазнання харызмы айцоў піяраў, а таксама час, калі можна спалучаць малітву і адпачынак. а. Віталій Слука SP, (VGr) |
Фотарэпартаж |