Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў гродзенскай парафіі Святога Духа |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.11.2016 11:41 |
Старая капліца, якая была пабудавана ў 1990 г. у мікрараёне Фабрычны, мела тытул Маці Божай Міласэрнасці, і айцы францішкане, якія ў той час апекаваліся капліцай, прывезлі туды абраз Маці Божай Міласэрнасці. Пасля паўстання новай капліцы другарадным адпустам у парафіі Святога Духа з’яўляецца менавіта ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай, абраз якой быў размешчаны ў новай капліцы. На вячэрняй святой Імшы сабралося шмат парафіян, сярод якіх былі таксама дзеці, якія рыхтуюцца другі год да Першай святой Камуніі, разам са сваімі бацькамі. Як адзначыў пробашч кс. Павел Салабуда, ужо некалькі гадоў у парафіі ў гэты дзень асаблівым чынам давяраюць дзяцей апецы Маці Божай. Паля Эўхарыстыі бацькі першакамунійных дзяцей падзякавалі біскупу за супольную малітву. Кожнае дзіця атрымала ад пробашча парафіі абраз з выявай Маці Божай Міласэрнасці. (AG) |
Фотарэпартаж |