Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучэнцы семінарыі ў Гродне маліліся ў санктуарыі Маці Божай Вастрабрамскай
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.11.2016 16:37

19 лістапада навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко здзейснілі падарожжа ў Вільнюс, якое пакінула ў сэрцах семінарыстаў шмат уражанняў і пачуццяў.

Семінарысты прынялі ўдзел ва ўрачыстай святой Імшы і маліліся ў інтэнцыі ўсіх вернікаў беларускай зямлі разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Падчас пілігрымкі навучэнцы наведалі вільнюскі хоспіс імя бл. Міхала Сапоцькі, у якім цяжкахворымі апякуюцца сёстры Божай Міласэрнасці. Для будучых святароў праца сясцёр — прыклад ахвярнага служэння найбольш пакутуючым.

Каля цудадзейнага абраза Маці Міласэрнасці кожны з семінарыстаў меў магчымасць асабіста падзякаваць за ўсе атрыманыя ласкі, якімі няспынна адорвае сваіх дзяцей апякунка Гродзенскай дыяцэзіі — Маці Божая Вастрабрамская.

У гэты дзень у Вострай Браме маліліся пілігрымы з розных рэгіёнаў Беларусі. У Вільнюс з розных куткоў Беларусі прыбыло каля тысячы пілігрымаў. Не ўсе вернікі змаглі змясціцца ў святыні. Сустрэча беларускіх католікаў ля падножжа Маці Божай Вастрабрамскай праходзіла ў год сярэбранага юбілею адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.


Яўген Амасёнак,
навучэнец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.