Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі літургічнай службы алтара са Шчучына аднавілі міністранцкія абяцанні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.11.2016 12:11 |
У нядзелю ва ўрачыстасць Хрыста Валадара ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло аднаўленне міністранцкіх абяцанняў літургічнай службай алтара. Падчас урачыстай Эўхарыстыі да ліку кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было далучана 16 хлопцаў. Міністрант — памочнік святара падчас літургіі. Яго заданнем з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў. Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта справа не толькі святара, але і ўсёй парафіі і ўсіх вернікаў. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.