У семінарыі ў Гродне адсвяткавалі «Андрэйкі» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.11.2016 12:33 |
Семінарыя — гэта час вучобы і фармацыі, час штодзённага пазнання і ўмацавання свайго паклікання. Аднак на фарміраванне асобы святара ўздзейнічаюць таксама многія іншыя фактары, якія вучаць семінарыста быць шчырым і спагадлівым, добразычлівым і адказным, а таксама здольным заўважаць у розных штодзённых здарэннях іх камічныя бакі і валодаць пачуццём гумару, які звязаны з уменнем бачыць парадаксальныя моманты ў навакольным свеце.
З гэтай нагоды 26 лістапада ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся «Андрэйкі». Гэта свята, якое кожны год збірае разам усіх навучэнцаў і выхавацеляў, каб дзяліцца радаснымі момантамі семінарыйнага жыцця і будаваць братэрскую супольнасць у духу сапраўднай хрысціянскай любові.
«Пане Божа, спашлі мне пачуццё гумару, дай ласку разумення жартаў, каб я мог спазнаць у жыцці крыху шчасця і мог дзяліцца ім з іншымі. Амэн», — казаў Томас Мор. |
Фотарэпартаж |