Святыя місіі прайшлі ў лідскай парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
16.12.2016 12:18 |
Падчас Трэцяга тыдня Адвэнту ў парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. Чатырохдзённыя місіі распачаліся з пытання: «Што змянiлася ў тваiм жыццi, брат, сястра?»
Праз казанні, Божае слова, асабiсты досвед місіянеры імкнуліся даць адказы на пытаннi, з якiмi вернікі прыходзiлі ў гэтыя днi ў касцёл, на сустрэчы і Эўхарыстыю.
Айцы-мiсiянеры нагадалі прысутным, што нiколi не позна ўсё пачаць спачатку, таму што любоў Бога ніколі не мінае, Ён заўсёды чакае і нiкога не асуджае. Святары заклікалі парафіяльную супольнасць штодня ўзгадваць мiсiйны заклiк, з якім яны прыбылі: «Езус ёсць Любоў! Езус — Пан!»
Трэці дзень мiсiй быў прысвечаны сем'ям. Да сужэнцаў святары звярнуліся з адмысловай навукай, пасля чаго кожная прысутная сям’я атрымала благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Кожны дзень мiсiй завяршаўся малітвай да Панны Марыі. Парафіяльная супольнасць праслаўляла Маці Божую і дзякавала Ёй за матчыную апеку.
В. Пiлiнка |