Аплаткавая сустрэча прайшла ў Шчучыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.12.2016 13:25 |
17 снежня ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для міністрантаў, харыстаў і іх бацькоў. У сустрэчы прынялі ўдзел звыш 120 чалавек. На пачатку ўсе сабраліся ў парафіяльнай святыні на супольную малітву Вяночкам Дванаццаці Зорак, якую некалі склаў св. Юзаф Каласанс — апякун літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». У гэтым кароткім набажэнстве дзеці і іх бацькі прасілі Бога аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях.
Наступнай, а адначасова і вельмі прыгожай часткай сустрэчы стала дзяленне аплаткай і складанне святочных віншаванняў. Быў прысутны на гэтым вечары і святы Мікалай, які, як і заўсёды, прыйшоў не з пустым мехам, а са смачнымі падарункамі.
Падсумаваннем сустрэчы стала малітва, спеў традыцыйных калядак, а таксама віншаванні пробашча шчучынскай парафіі а. Вітальда Пяцельчыца SP. а. Віталій Слука SP |
Фотарэпартаж |