We Wish You a Merry Christmas: семінарысты з Гродна падзяліліся аплаткай у брытанскім духу |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.12.2016 14:39 |
20 снежня ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася незвычайная аплаткавая сустрэча — у адпаведнасці з брытанскімі традыцыямі святкавання Божага Нараджэння. Разам з навучэнцамі семінарыі сустрэчу падрыхтавала выкладчык англійскай мовы Людміла Гапонік. Семінарысты расказалі пра розныя традыцыі перажывання Адвэнту і Божага Нараджэння ў Вялікабрытаніі, выканалі шмат знакамітых музычных твораў («We Wish You a Merry Christmas», «Let My People Go», «Adeste Fideles», «Silent Night») і склалі адзін аднаму сардэчныя пажаданні.
Вельмі цёплая і шчырая атмасфера спрыяла таму, каб прысутныя адчулі вялікую асалоду ад магчымасці супольна перажываць хвіліны радаснага чакання Пана і яшчэ лепш падрыхтаваць свае сэрцы да сустрэчы з тым, хто надае адзіны сапраўдны сэнс нашаму жыццю. |
Фотарэпартаж |