Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Смаргоні прайшла аплаткавая сустрэча з удзелам салезіянаў і іх бацькоў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2016 09:22

У Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, юнакі з прэнавіцыята, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай. Падобныя сустрэчы ладзяцца не першы год, што спрыяе еднасці не толькі паміж прадстаўнікамі салезіянскай кангрэгацыі, але і паміж іх бацькамі.

Памятаючы і шануючы прыгожую традыцыю дзялення аплаткай, якая сімвалізуе адзінства, салезіяне разам са сваімі бацькамі сабраліся за вігілійным сталом. На пачатку сабраныя паслухалі ўрывак з Евангелля, які распавядае аб нараджэнні Збаўцы. Потым усе разам заспявалі калядкі. Падчас дзялення аплаткай гучалі добрыя пажаданні і перапрашэнні.

На завяршэнне сустрэчы, якая прайшла 19 снежня, Рэгіянальны настаяцель Салезіянскага Таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB выказаў надзею, што гэтыя сустрэчы стануць традыцыйнымі.

Паводле sdb.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.