Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У аўтамабільнай аварыі загінуў кс. Тадэвуш Вышынскі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2016 20:28

23 снежня каля 17.00 у Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі загінуў ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Інфармацыя адносна пахавання будзе дададзена пазней. Заахвочваем усіх  да супольнай малітвы ў інтэнцыі памерлага святара.

Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26.04.1930 г. на Беласточчыне. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную - ў Варшаве, Любліне і Парыжы. Святарскія пасвячэнні атрымаў 24 чэрвеня 1956 г. з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве.

Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў ў сходах Гродзенскай дыяцэзіі і мітраполіі Мінска-Магілёўскай, на якіх падрыхтоўваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.

Grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.