«У яго спявалі нават студэнты без слыху»: успаміны пра загінулага кс. Тадэвуша Вышынскага |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.12.2016 11:05 |
«Ён, як звычайна, паехаў на могілкі да свайго сябра а. Міхала Варанецкага. Паставіў свечку на яго магіле і вяртаўся назад... Цяпер яны сустрэліся». Вечарам 23 снежня ў Гродне ў аўтамабільнай аварыі загінуў кс. Тадэвуш Вышынскі. Ёсць верагоднасць, што за рулём 86-гадоваму святару стала дрэнна, і таму машына ўрэзалася ў дрэва. Манах з Польшчы апошнія 25 гадоў жыцця служыў у Гродне, у Вышэйшай духоўнай семінарыі. Вучыў будучых святароў дагматам веры і спеву. Працаваў да апошняга дня. «Гэта Чалавек, Святар, Прафесар з вялікай літары, — узгадвае пробашч гродзенскага фарнага касцёла кс. Ян Кучынскі. — Ён прысвячаў сябе выкладанню на ўсе 150 працэнтаў. (...) Быў патрабавальным да студэнтаў. Экзамен па дагматыцы мог працягвацца ад раніцы да поўначы. У яго спявалі нават семінарысты без слыху. Ён выхаваў каля 200 святароў». Спачылы святар цікавіўся новымі тэхналогіямі, авалодаў камп’ютарам. Ведаў польскую, беларускую, рускую, французскую, італьянскую мовы. Паводле vgr.by |