Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «...Прыйшлі пакланіцца Яму»: рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў семінарыі ў Гродне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.01.2017 11:40 |
|
Тэма сёлетніх духоўных практыкаванняў гучала так: «...Прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2, 2)». З гэтых слоў міністранты чэрпалі святло для супольнага разважання. Падчас рэкалекцый прысутныя мелі магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Спадзяёмся, што гэты асаблівы час ласкі дапамог міністрантам задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом.
|
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


З 6 па 8 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання.
для друку