Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі выхаванцаў дома-інтэрната ў Радуні |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 16.01.2017 10:29 |
|
Будучыя святары, апавядаючы пра светлае свята Нараджэння Хрыстовага, імкнуліся стварыць атмасферу бацькоўскага дома, напоўніць дзетак радасцю, яркімі эмоцыямі і ўражаннямі.
Праз быццё разам з выхаванцамі дома-інтэрната, а таксама праз дзяленне з імі досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці семінарысты таксама мелі магчымасць узрастаць і абагачацца. Яўген Амасёнак, навучэнец ВДС у Гродне |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Ужо на працягу многіх гадоў Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне наведвае дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца яго выхаванцамі, прыязджаючы да іх з радасцю і пашанай як да блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Сёлета семінарысты наведалі выхаванцаў у Радуні 14 студзеня.
для друку