Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродна: у бібліятэку духоўнай семінарыі можа запісацца кожны жадаючы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.02.2017 08:48

Семінарыйная бібліятэка з’яўляецца інтэгральнай часткай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яна пачала ўтварацца ў год адкрыцця навучальнай установы (1990 г.), і на сёння яе кнігазбор налічвае больш за 35 тысяч асобнікаў. 

Напачатку сабраныя тут кнігі і разнастайныя выданні служылі толькі семінарыстам, выкладчыкам і дыяцэзіяльным святарам, аднак з часам бібліятэка адычыніла свае дзверы і для свецкіх асобаў.

У семінарыйную бібліятэку можа запісацца кожны жадаючы. Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Бібліятэка ўтрымлівае зборы ў галінах філасофіі, тэалогіі, біблеістыкі, гісторыі Касцёла і агульнай гісторыі, агульнага права, псіхалогіі, сацыялогіі, педагогікі, літаратуры, а таксама часопісы. Тут можна знайсці як духоўную, так і іншую навуковую літаратуру, патрэбную для вучобы ці напісання курсавых і дыпломных прац.

Агульны кнігазбор бібліятэкі складае на сёння больш за 35 тысяч асобнікаў, з якіх каталагізавана больш за 28 тысяч. Акрамя таго, працягваецца працэс стварэння электроннага каталога, у які на сёння ўведзена больш за 13 тысяч кніг.

Час працы бібліятэкі для свецкіх:

  • Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца — 10.00–14.00, 15.00–17.00
  • Субота — 10.00–14.00, 15.00–16.00
    (акрамя касцёльных святаў)

Адрас:
Вышэйшая духоўная семiнарыя
вул. Парыжскай Камуны, 1
230025 г. Гродна

Тэл.: +375 (0152) 770234
Факс: +375 (0152) 771353
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Сайт: wsd.grodnensis.by

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.