Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарысты з Гродна адведалі выхаванцаў дзіцячага дома-інтэрната ў Галавічполлі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.02.2017 12:17 |
15 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі, якія выхоўваюцца ў доме-інтэрнаце ў вёсцы Галавічполле. Семінарыйная супольнасць ужо не першы год апякуецца выхаванцамі інтэрната, заўсёды прыязджаючы да іх з радасцю і пашанай як да вельмі блізкіх людзей. Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера прыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў, узаемападтрымку і цеплыню бацькоўскага дома. Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і семінарыстам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці несці жыццядайнае пасланне Евангелля для самых абяздоленых, хворых і пакінутых. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.