Ксёндз Ян Сарэла правёў рэкалекцыі для семінарыстаў з Гродна на пачатак новага семестра |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.02.2017 12:30 |
Дзень засяроджання — асаблівы час фарміравання блізкіх адносін з Хрыстом і патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляючы паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве. Менавіта па гэтай прычыне ўлады семінарыйнай супольнасці ў Гродне стварылі неабходныя ўмовы для таго, каб на пачатку новага навучальнага семестра семінарысты змаглі адчуць сваё аднаўленне і па-новаму паглядзець на сваё духоўнае жыццё. У якасці рэкалекцыяніста быў запрошаны кс. Ян Сарэла з парафіі Св. Яна Хрысціцеля з Волпы, які нагадаў навучэнцам семінарыі пра тое, чым з’яўляецца сапраўднае святарскае служэнне і адкуль яно бярэ сваю моц, якая заўсёды аднаўляецца. Час рэкалекцый стаў для семінарыйнай сям’і яшчэ адной прыступкай да ўнутраных зменаў і духоўнага развіцця. |
Фотарэпартаж |