У шчучынскай парафіі прайшоў дзень св. Юзафа Каласанса |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.03.2017 14:30 |
25 лютага перад распачаццем Вялікага посту ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), дзе нясуць служэнне айцы піяры, прайшоў Calasanz Day — дзень, прысвечаны св. Юзафу Каласансу.
Нагодай для арганізацыі каласанскага дня стала ўрачыстае святкаванне 400-годдзя дзейнасці ордэну піяраў, а таксама 250-годдзя з дня кананізацыі заснавальніка Ордэна Пабожных школ.
У гэты дзень падчас святых Імшаў у шчучынскай парафіі можна было атрымаць поўны адпуст. Завяршыўся дзень імпрэзай, у якой прынялі ўдзел таксама госці з розных мястэчак Гродзенскай дыяцэзіі, якія асабліва давяраюць сябе апецы заснавальніка ордэну піяраў.
Сёлета ордэн піяраў ва ўсім свеце адзначае так званы Каласанскі год, звязаны з юбілеямі 400-годдзя заснавання закону, а таксама 250-годдзя абвяшчэння святым Юзафа Каласанса. З гэтай нагоды айцы піяры запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў малітоўных акцыях у парафіях, дзе яны нясуць сваё служэнне, — Шчучын, Ліду, Чавусы. А. Віталій Слука SP (VGr) |