Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Дай Мне піць»: вялікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 11:47

З 1 па 4 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывалі вялікапосныя рэкалекцыі, якія ў гэтым годзе праводзіў кс. Валерый Быкоўскі. Падчас духоўных практыванняў рэкалекцыяніст паступова ўводзіў будучых святароў у таямніцу прынятага Хросту, якая з’яўляецца невычэрпнай крыніцай усяго хрысціянскага жыцця.

У шматлікіх канферэнцыях былі закрануты тэмы, якія найбольш хвалююць сучаснага вучня Хрыста. Кс. Валерый падзяліўся з семінарыстамі ўласным досведам рознабаковага святарскага служэння.

Вялікапосныя рэкалекцыі — гэта час, які дазваляе паглядзець на сябе і на сваё жыццё вачыма, поўнымі бескарыслівай любові і Айцоўскага прабачэння; вачыма, якія цярпліва чакаюць нашага навяртання, вачыма, якія напоўнены выратавальнымі для свету слязьмі ўкрыжаванага Пана, Езуса Хрыста.

Ад імя ўсёй семінарыйнай сям’і дзякуем шаноўнаму кс. Валерыю за прысвечаны час, за шчырасць і прагненне дзяліцца з іншымі найкаштоўнейшым скарбам у жыцці кожнага святара — досведам асабістага спаткання з Хрыстом,  Спрадвечнай Любоўю.


Яўген Амасёнак, навучэнец 3 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне,
фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.