Паслугі лектарату і акалітату прынялі пяцёра семінарыстаў у Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.03.2017 13:14 |
4 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас
Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар
Пінтэр, адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату. У якасці кандыдатаў на прыняцце былі прадстаўлены пяць семінарыстаў: чатыры кандыдаты — да паслугі лектарату і адзін — да паслугі акалітату. Для кожнага семінарыста гэта падзея з’яўляецца вельмі важным і незвычайна адказным крокам ў служэнні людзям і Касцёлу, а таксама на шляху да святарства. Пасля святой Імшы прайшла сустрэча выхавацеляў і клерыкаў Вышэйшай духоўнай семінарыі з Апостальскім Нунцыем. |
Фотарэпартаж |