Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Айцы піяры з Беларусі адзначаюць 400-годдзе заснавання супольнасці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.03.2017 14:43

Цэнтральны дзень святкаванняў Юбілейнага года, прысвечанага заснавальніку супольнасці піяраў св. Юзафу Каласансу, святкуюць айцы піяры ва ўсім свеце.

400 гадоў таму...

6 сакавіка 1617 года папа Павел V падпісаў брэве Ad ea per quae, якім зацвердзіў ў Каталіцкім Касцёле Кангрэгацыю Пабожных Школ. Гэтым учынкам Пантыфік прызнаў справу св. Юзафа Каласанса ў Касцёле, пацвердзіўшы яе выхаваўчую місію.

Ордэн Пабожных Школ стаў першым манаскім інстытутам у Каталіцкім Касцёле, прысвечаны выключна выхаванню дзяцей і моладзі.

Варта адзначыць, што ў 2017 годзе прыпадае не толькі 400-годдзе з дня заснавання супольнасці, але і 250 гадоў з дня кананізацыі Юзафа Каласанса.

Удзячныя Богу за дар жыцця і «каласанскае пакліканне» ў Касцёле, айцы піяры 38 краін свету на чатырох кантынентах ў гэты дзень  ўрачыста аднаўляюць манаскія абяцанні, праз якія калісьці прысвяцілі сваё жыццё працы і выхаванню дзяцей і моладзі па прыкладзе св. Юзафа Каласанса. Не стала выключэннем і піярская супольнасць у Беларусі.

А. Віталій Слука SP, фота Людмілы Казловай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.