| У семінарыі ў Гродне памалілася за жанчын |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 13.03.2017 11:59 |
|
Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі іерарх выказаў шчырыя словы падзякі як тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі, так і ўсім маці, сёстрам, бабулям, каго ў сваіх сэрцах узгадалі ўдзельнікі святой Імшы. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста і выказаў падзяку за тое, што сваёй мацярынскай цеплынёй, шчодрасцю і любоўю яны ствараюць сапраўдную сямейную атмасферу. Семінарыйная супольнасць віншуе ўсіх жанчын і жадае ім няспынна наследаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў веры і ахвярнасці Пану, штораз больш усведамляць вялікую каштоўнасць свайго жыццёвага паклікання.
Яўген Амасёнак, |
| Фотарэпартаж |


11 сакавіка семінарыйная супольнасць у Гродне з нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі памаліцца за жанчын, якія на працягу многіх гадоў працуюць у Вышэйшай духоўнай семінарыі.
для друку