Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікай Бераставіцы памаліліся Крыжовы шлях за хрысціянаў, церпячых пераслед |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.04.2017 09:26 |
9 красавіка вуліцамі Вялікай Бераставіцы прайшло інсцэніраванае набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі хрысціянаў ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед за веру. У набажэнстве прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары і вернікі Бераставіцкага дэканата.
Як адзначыў падчас набажэнства кс. пробашч Вальдэмар Слота CSsR, «сёння ў свеце мноства хрысціянаў церпяць пераслед за веру, а для нас вера часта нічога не каштуе».
«З’яднаемся ў малітве з усімі церпячымі, з усім Касцёлам. Хвала Пану, што сёння збірае нас на гэтым набажэнстве, якое адначасова з’яўлецца вызнаннем веры, — сведчаннем для тых нашых сучаснікаў, якія не разумеюць крыжа і сэнсу цярпення», — заклікаў кс. Вальдэмар Слота.
(VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.