Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Смаргонь: пры салезіянскай парафіі пройдзе фінальны тур «ІІ Бітвы мікрараёнаў»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.04.2017 10:39

22 красавіка ў cалезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні пройдзе IV тур моладзевага праекта «Бітва мікрараёнаў», які стане фінальным. Мерапрыемства распачнецца cвятой Імшой у 18.00 і працягнецца ў араторыі ў 19.30.

У праграму чацвёртага тура ўваходзяць наступныя конкурсныя заданні: танец, песня, дэкламацыя  вершаў, фотаздымак, малюнак і вясёлыя пытанні ў стылі «размінкі КВЗ». Як і ў кожным туры, каманды будуць мець магчымасць зарабіць 250 балаў. Па выніках тура будзе вызначана каманда, якая пераможа ў «II Бітве мікрараёнаў».

Па выніках трох тураў, яшчэ больш умацаваўшы свае пазіцыі, на сёння лідзіруе каманда «VK» з 640 баламі, далей з розніцай у адзін бал знаходзяцца каманды «Непохожие» (599 балаў) і «Blackband» (598 балаў).

Паводле sdb.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.