Кармэліт Генрых Валейка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
24.04.2017 11:13 |
Генрых Валейка, сын Вацлава і Тэрэзы, паходіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы. Святарскую фармацыю Генрых праходзіў у ордэне Кармэлітаў Босых у Беларусі і ў Польшчы. У казанні іерарх звярнуў увагу на тое, якім адважным павінна быць сэрца юнака, каб адказаць на заклік Хрыста, а таксама заахвоціў новапрэзбітэра верна крочыць святарскім шляхам. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці з Беларусі і з-за мяжы.
23 красавіка а. Генрых целебраваў прыміцыйную святую Імшу ў роднай парафіі, а таксама ўдзяліў адмысловае благаслаўленне. А. Юрый Находка ОСD, фота аўтара |
Фотарэпартаж |