У Гродзенскай дыяцэзіі два новыя святары — кс. Андрэй Белаблоцкі і кс. Анджэй Ганчар |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
01.05.2017 12:21 |
29 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы сталі сведкамі важнай падзеі — біскуп Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканам Андрэю Белаблоцкаму і Анджэю Ганчару.
29 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шматлікія
вернікі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы сталі сведкамі важнай
падзеі — біскуп Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне
дыяканам Андрэю Белаблоцкаму і Анджэю Ганчару. Удзяленню сакрамэнту прэзбітэрскага пасвячэння няспынна спадарожнічала малітва, у якой прысутныя ўзносілі просьбы да Бога аб дарах Святога Духа для новапрэзбітэраў. Напярэдадні пасвячэння дыяканы прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія праводзіў а. Юрый Саковіч OSPPE ў Карэлічах. Пасвячэнне
Біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас урачыстай Імшы падкрэсліў, наколькі важна клапаціцца аб прыгажосці святарства, якая абапіраецца на такія каштоўнасці, як вернасць Божай волі, вернасць Касцёлу і вернасць святарскім абяцанням. Пасля пастырскага настаўлення дыяканы публічна выказалі намер прыняць пасвячэнне ў прэзбітэры і склалі біскупу абяцанне пашаны і паслухмянасці. Усе прысутныя святары, стоячы вакол алтара і ствараючы адзіную супольнасць, разам з архіпастырам па чарзе ускладалі рукі на галаву выбранага на знак еднасці і братэрскай лучнасці дыяцэзіяльнага прэзбітэрыя. У знак вялікай радасцi біскуп Аляксандр Кашкевіч па-айцоўску прывiтаў новапрэзбітэраў пацалункам супакою, які азначае, што біскуп лічыць новапрэзбітэраў сваімі супрацоўнікамі, сынамі, братамі і сябрамі. Пасля гэтага адбыўся працяг урачыстай святой Імшы, у якой кс. Андрэй Белаблоцкі і кс. Анджэй Ганчар першы раз прынялі ўдзел як святары. |
Фотарэпартаж |