Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.05.2017 10:02 |
|
3 чэрвеня ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) у Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Пачатак святой Імшы ў 11.00. 4 чэрвеня ў тым жа касцёле ў 13.00 новапрэзбітэр будзе цэлебраваць сваю першую Імшу. Дыякан Яўген Ціхан нарадзіўся 18 верасня 1986 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Паводле grodnensis.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку