| У Капцёўцы прайшоў дыяцэзіяльны Дзень маці Гродзенскай дыяцэзіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.05.2017 08:44 |
|
Ужо ў 11-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.
7 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбыліся ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Тут маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці дыяцэзіі, для жывых — аб Божым благаслаўленні, а для памерлых — аб вечным жыцці ў небе.
У гэты дзень у санктуарый прыбылі ў пешай пілігрымцы маці з Гродна разам са сваімі дзецьмі і мужамі, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Пілігрымавалі разам і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб таксама сваімі малітвамі і працай пілігрымавання падтрымаць маці.
На сёлетнія ўрачыстасці ў Капцёўку прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Духоўную канферэнцыю на тэму «Фацімскае пасланне сёння» для прысутных прамовіў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.
|
| Фотарэпартаж |


для друку