Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку выступіў аркестр і вакальны хор Міхаіла Фінберга |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.05.2017 13:48 |
9 мая ў парафіяльным касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ў выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга прагучала канцэртная праграма. Праграма была вельмі разнастайнай. Большасць музычных твораў, якія прагучалі ў выкананні вакальнага калектыва, былі прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Струнны аркестр выканаў музычныя пярліны Мацея Радзівіла і іншых мясцовых сярэднявечных кампазітараў. «Мы стараліся знайсці скарбы духоўнай музыкі і спеву, якія належаць да культурнай спадчыны нашага народа», — адзначыла вядучая канцэрта прафесар Вольга Дадзіёмава. (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.