Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на працэсіі Божага Цела ў Навасібірску: «Дзякуючы цуду Эўхарыстыі Бог падтрымлівае наша духоўнае жыццё» (+фота)
Іерархі
08.06.2015 08:24

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у працэсіі Божага Цела, якая адбылася 7 чэрвеня падчас Усерасійскага Эўхарыстычнага кангрэса ў Навасібірску. Усерасійскі Эўхарыстычны кангрэс “Я есмь хлеб жизни” (Ян 6, 35) праходзіў з 5 па 7 чэрвеня. Беларускі іерарх выступаў на кангрэсе з дакладам.

Падчас працэсіі Божага Цела арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прамовіў гамілію каля другога алтара. Іерарх разважаў у ёй над чытаннем Евангелля, якое апавядае аб цудзе памнажэння хлябоў (Мк 8, 1-9), калі “Езус не толькі прадэманстраваў свае звышнатуральныя магчымасці, але і збавіў людзей ад вернай смерці”.

Потым, напярэдадні сваёй смерці, Езус падчас Апошняй Вячэры, як нагадаў Мітрапаліт, “паўтарыў тое ж самае і ўстанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі, каб на ўсе часы застацца з намі пад выглядам хлеба і віна”.

Арцыпастыр нагадаў, што “тысячы людзей на гэтай зямлі падчас ганенняў не мелі магчымасці часта прымаць Эўхарыстыю, таму што не было святыняў і святароў”, але “трэба было бачыць іх радасць, калі камусьці ўдавалася паехаць у Літву або ў заходнія вобласці Беларусі ці Украіны, каб паспавядацца, прыняць удзел у святой Імшы і прыняць Камунію”. “Сёння мы жывем у іншых умовах. У Расіі і, у прыватнасці, у Сібіры, Касцёл адрадзіўся. Гэта дар і ласка, але адначасова і пакліканне не пакінуць Пана і жыць Яго праўдай”, - падкрэсліў Мітрапаліт.

Іерарх дадаў, што, “на жаль, сучасны свет усё часцей жыве так, як быццам бы Бог зусім не існаваў”, “на месца Бога ставіць самога сябе, гэтым самым пераварочваючы ўсталяваны Творцам парадак з ног на галаву”, і “адсюль бяруцца ўсе праблемы”.

Мітрапаліт звярнуў увагу на тое, што хрысціяне “павінны жыць згодна з Евангеллем і сваім жыццём сведчыць, што Бог не памёр, а жыве”.

“Дзякуючы цуду памнажэння хлябоў Ён не дазволіў людзям памерці ў пустыні. А сабраныя сем кашоў кавалкаў хлеба, што засталіся, сімвалізуюць тое, што ў Бога ёсць яшчэ больш, чым Ён раздаў, а Яго міласэрнасць бязмежная, - адзначыў арцыпастыр. - Дзякуючы цуду Эўхарыстыі Ён падтрымлівае наша духоўнае жыццё на зямлі, каб мы былі не штучнымі, а сапраўднымі хрысціянамі, і вядзе ў жыццё вечнае”.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў прысутных вернікаў не забываць з гэтай прычыны дарогі да святыні, бо “там у Святых Дарах Бог чакае нас”.

(AG)
Фота Наталлі Гілёвай, www.cathmos.ru

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію