На Святой Зямлі завяршылася Пленарная Асамблея РБКЕ з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча |
Іерархі |
16.09.2015 21:35 |
16 верасня на Святой Зямлі завяршылася Пленарная Асамблея Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы. Асамблея праходзіла шэсць дзён, беларускі епіскапат на ёй прадстаўляў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Апошні, шосты дзень асамблеі пачаўся ранняй святой Імшой на пустым гробе Езуса. Малы пераносны алтар быў усталяваны ўнутры гробу, бiскупы i вернiкi занялi месцы вакол. Эўхарыстыю ўзначалiў Старшыня РБКЕ кардынал Пэтэр Эрдзё. Апошні дзень Асамблеі У гамiлii кардынал адзначыў, што ўпершыню старшынi Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы цэлебруюць Iмшу на месцы, дзе змянiлася гiсторыя свету, дзе жыццё перамагло смерць, а дабро — зло. Сёння для вырашэння праблем сучаснага свету i хрысцiянства наогул ва ўсiм свеце i асаблiва на Блiзкiм Усходзе неабходна распачаць усё нанова ад гэтага месца, бо яно з’яўляецца, выкарыстоўваючы словы вялiкага Архiмеда, той кропкай апоры, дзякуючы якой можна зрушыць свет з месца, вывесцi яго з духоўнай стагнацыi i змянiць на лепшы, звярнуў увагу іерарх.
Сустрэча з Прэзідэнтам Ізраіля Потым бiскупы скіраваліся ў рэзідэнцыю Прэзiдэнта Ізраiля Рэўвена Рыўліна. Уваход у рэзідэнцыю быў вельмi простым. «Некаторыя бiскупы не ўзялі з сабой пашпарты, але iх нiхто не пытаўся: дастаткова было таго, што кiраўнiцтва РБКЕ прадстаўляла кожнага іерарха», — расказаў Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Таксама па тэме:
Прэзідэнт Ізраіля нагадаў, што 15 верасня габрэi распачалi Новы год, i пажадаў свайму народу, усiм прысутным i ўсяму свету, каб ён быў годам мiру i Божага благаслаўлення.
(DN), (AG) |