Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
Іерархі
25.03.2016 00:00

Тэкст на польскай мове>>>

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Дарагія дыяцэзіяне!

У свята Уваскрасення Пана ў нашых святынях гучыць радасны спеў «Аллелюя!». З вуснаў і сэрцаў вернікаў плывуць словы старажытнай песні: «Вясёлы дзень для нас настаў!» Раскалыханыя званы на касцёльных вежах абвяшчаюць усяму свету Добрую Навіну, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос. Пасля цяжкасцяў мукі, пасля таго, як памёр на крыжы і быў пакладзены ў магілу, наш Збаўца ўстаў з мёртвых і яснее бляскам сваёй боскай хвалы.

Хвалебная перамога Хрыста над смерцю — гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі. Гэтую надзею не здольны перамагчы ніякі смутак, неспакой, цярпенні нашага зямнога жыцця. Таму што мы верым: уваскрослы Збаўца жывы і Ён з намі ва ўсе дні, ажно да сканчэння свету. Мы верым, што Ён вядзе нас па дарогах штодзённасці ў тую айчыну, дзе няма смерці, дзе пануе вечная радасць. Таму ва ўсіх выпрабаваннях і перажываннях «мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас» (Рым 8, 37).

У моцы і радасці ўваскрослага Хрыста шлю вам, дарагія браты і сёстры, мае сардэчныя пажаданні. Няхай велікодныя святы будуць благаслаўлёным часам для кожнага з вас. Няхай у Пасхальнай таямніцы Хрыста новым бляскам заззяе праўда аб Богу, багатым на міласэрнасць, які так «палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16). Няхай гэтая праўда веры напоўніць вашыя сэрцы радасцю, даверам, супакоем і мужнасцю.

Кожнага з вас я ахінаю сваёй малітвай, жадаю здароўя і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана і ад усяго сэрца б л а г а с л а ў л я ю

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 21 сакавіка 2016 г.

Просім шаноўных пробашчаў і адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі прачытаць пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана ва ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію