У Асіповічах кансэкраваны касцёл Божай Міласэрнасці |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.04.2013 18:30 |
7 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў у Асіповічах касцёл пад тытулам Божай Міласэрнасці. Парафія, заснаваная тут у ХХ ст., «падзяліла лёсы іншых» і была адроджана толькі ў 90-х гг. мінулага стагоддзя. Тады была пабудавана капліца, а ў 1999 г. распачалося будаўніцтва новага касцёла. У гэты радасны дзень для католікаў Асіповіч арцыпастыр выказаў удзячнасць усім, хто прычыніўся да адраджэння парафіі і будаўніцтва новага касцёла: «Дзякую святарам, якія распачыналі тут працу два дзесяцігоддзі таму, айцам францішканам, якія пабудавалі святыню, усім спонсарам і дзяржаўным уладам за дазвол. Гэта добры знак таго, як Касцёл і дзяржава могуць сумесна дзейнічаць. Будучы аўтаномнымі ў сваёй дзейнасці, яны, тым не менш, служаць чалавеку». У гаміліі Мітрапаліт пажадаў, каб «новы касцёл Божай Міласэрнасці ў Асіповічах стаў месцам спаткання з Езусам міласэрным, які прымае і ахінае сваёй любоўю ўсіх». Пры гэтым іерарх заклікаў мясцовую супольнасць быць распаўсюджвальнікамі Божай міласэрнасці: «Спаткаўшы Бога ў гэтым касцёле і зведаўшы Яго міласэрнасць, нясіце Яго іншым, каб свет пазнаў Яго і, жывучы Яго вучэннем, будаваў новае жыццё і шчасліва прыйшоў у нябесны Ерузалем». (VGr) |
Фотарэпартаж |