Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Evangelii Gaudium» у перакладзе на беларускую мову прэзентавана ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
15.04.2014 15:17 |
Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка “Evangelii Gaudium” (“Радасць Евангелля”) у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Вялікадню, 15 красавіка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выданне прадставіў журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. (AG) |