«Гэта чыніце на Маю памяць»: у мінскім архікатэдральным касцёле адбылася Імша Вячэры Пана (+фотарэпартаж) |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.04.2015 22:37 |
2 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана.Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй прымаў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Важным момантам Імшы стаў абрад абмыцця ног 12 мужчынам на ўспамін пра ўчынак Езуса, які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Абрад здзейснілі Мітрапаліт і Апостальскі Нунцый. У гаміліі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў увагу, што ў цэнтры гэтай цэлебрацыі знаходзіцца памяць: “Гэтыя словы, якімі быў устаноўлены сакрамэнт Эўхарыстыі, з’яўляюцца б’ючымся сэрцам нашай каталіцкай веры. З усіх гэтых слоў адно з’яўляецца асаблівым – памяць: “Гэта чыніце на Маю памяць” (1 Кар 11, 24)”. “Праз устанаўленне Эўхарыстыі Езус кажа, як мы павінны Яго памятаць. А менавіта найперш у Эўхарыстыі, дзякуючы якой Ён знаходзіцца сярод нас і разам з намі.
Поўны тэкст гаміліі>>>
Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў бочную наву — спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе пасля арышту знаходзіўся Езус.
(AG) Фота Аляксандры Шчыглінскай |
Фотарэпартаж |