Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB выказаў падзяку за суботнік у Магілёве |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
27.09.2015 09:44 |
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB
выказаў падзяку за сумесную працу святароў і вернікаў 26 верасня ў
Магілёве ў будынку па вуліцы Ленінская, 27. У гэтым будынку плануецца
размясціць душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай
архідыяцэзіі.
«Хачу ад усяго сэрца падзякаваць святарам, кансэкраваным асобам, вернікам усіх узростаў горада Магілёва і Магілёўскай вобласці за водгук на маю просьбу прыйсці з дапамогай, каб прыбраць тэрыторыю ва ўнутраным дворыку будынка. Наша сумесная праца стала плённай не толькі па сваіх непасрэдных выніках — а было вывезена 13 вялікіх прыцэпаў смецця, — гэта была таксама рэальная праява нашай салідарнасці і адказнасці за Касцёл на Магілёўшчыне і яго будучыню», — напісаў біскуп Аляксандр Яшэўскі ў слове падзякі.
Іерарх выказаў падзяку таксама старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Цумараву за дапамогу ў тэхніцы, дырэктару прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» Пятру Аляксейчыкаву і яго намесніку Дзмітрыю Грышэчку за аказанае садзеянне.
«Выказваючы словы падзякі святарам, кансэкраваным асобам, вернікам Магілёва і Магілёўскай вобласці, свецкай уладзе, спадзяюся і надалей на нашае сумеснае супрацоўніцтва для дабра людзей, грамадства і Касцёла», — адзначыў біскуп. (AG)
|