У Мінску адбылася сустрэча святароў архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
15.09.2016 17:28 |
15 верасня ў мінскай архікатэдры святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
сабраліся на малітву, а таксама арганізацыйную сустрэчу з Мітрапалітам
Тадэвушам Кандрусевічам на распачацце новага этапу пастырскага
служэння. Арцыпастыр заклікаў працаваць у кірунку паляпшэння якасці катэхізацыі на парафіяльным узроўні. Іерарх падкрэсліў, што ў пастырстве сем’яў дапаможнікам можа стаць Апостальская адгартацыя Папы «Amoris Laetitia» («Радасць любові»), якая была выдадзена таксама на беларускай мове.
Сярод пастырскіх праграм былі вылучаны:
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас пастырскай сустрэчы
Іерарх заклікаў браць прыклад з кс. інфулата Міхала Арановіча, а таксама бл. кс. Букавінскага, якія ў часы пераследу веры без нараканняў з ранку да вечара катэхізавалі, спавядалі, ездзілі да хворых і на пахаванні, удзялялі сакрамэнты. «Час пастырскай працы не ведае перапынку», — нагадаў арцыбіскуп і даручыў апецы Маці Божай Балеснай душпастыраў архідыяцэзіі. Наступная пастырская сустрэча адбудзецца 13 кастрычніка пры мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава). Душпастыры і кансэкраваныя асобы Магілёўскай часткі архідыяцэзіі збяруцца ў Шклове таксама 13 кастрычніка. |
Фотарэпартаж |