| У Касцёле ў Беларусі — новыя прэзбітэр і дыякан |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 05.11.2016 21:17 |
|
Пасвячэнні ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Дыякан Аляксей Пілевіч нарадзіўся 14 мая 1982 года ў Лідзе. Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Гродне паступіў у Плоцкую духоўную семінарыю (Польшча), якую скончыў у 2015 годзе. Душпастырскую практыку перад пасвячэннем праходзіў у катэдральнай парафіі ў Мінску. Дыякан Аляксей будзе належыць да духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
«Езус вучыць, што бедных будзем мець заўсёды; бедных матэрыяльна і духоўна. Ад нас залежыць, ці будуць яны адчуваць сябе людзьмі і ці знойдуць у сабе сілы кінуцца ў абдымкі міласэрнага Бога. Гэта заданне адносіцца да кожнага хрысціяніна, але асабліва да дыякана, — сказаў арцыпастыр і, звяртаючыся да Аляксея Пілевіча, заклікаў яго: — Памятай, што ад твайго служэння ля алтара, абвяшчэння Божага слова і іншай паслугі, уключаючы справы міласэрнасці, будзе залежаць лёс многіх людзей».
Святар па прыкладу Езуса пакліканы быць пасрэднікам паміж людзьмі і Богам, перадаваць Яму іх просьбы, падзякі і перапрашэнні. Ён ад імя Езуса і Ягонай моцаю абвяшчае Божае слова, каб у сэрцах людзей нараджалася і ўмацоўвалася вера, а таксама цэлебруе сакрамэнты, дзякуючы якім патрэбная для збаўлення Божая ласка дасягае чалавека».
«Наша радасць сёння вялікая. Мы дзякуем Богу за новых святара і дыякана. Але ў гэтую радасць урываюцца ноткі трывогі за будучыню, бо колькасць семінарыстаў не павялічваецца, а памяншаецца. Гэта азначае, што калі сітуацыя не зменіцца, то будзе ўсё менш урачыстасцяў, падобных да сённяшняй, і паступова ўзнікне вялікае пытанне пра будучае развіццё Касцёла. Атрыманую свабоду веравызнання мы не зможам выкарыстаць ва ўсёй паўнаце», — з жалем сказаў Мітрапаліт і дадаў, што таму гэтая ўрачыстасць пасвячэння новых дыякана і прэзбітэра «павінна таксама ўспрымацца як акцыя паклікання да святарства».
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвоціў новапрэзбітэра Паўла і дыякана Аляксея «дзякаваць за дар выключнага паклікання да святарства і заўсёды заставацца вернымі яму», прыняць яго як ласку Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці. «Заставайцеся ў цеснай еднасці з Хрыстом – крыніцай паклікання і паспяховага выканання святарскай місіі. А Марыя, Маці святароў, няхай вам дапамагае, каб вы заўсёды разам з Ёй згаджаліся з Божай воляй, у якой крыецца таямніца плённага служэння Богу, Касцёлу і людзям», — дадаў арцыпастыр. (AG) |
| Фотарэпартаж |


5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле былі ўдзелены прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрам стаў дыякан Павел Трон, дыяканам — выпускнік семінарыі Аляксей Пілевіч.
для друку