Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымы ў Будславе будуць вызваленыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
28.06.2017 20:35 |
Пілігрымы, якія прыбываюць 30 чэрвеня ў Будслаў, а таксама ўсе, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, вызваляюцца ад абавязку ўстрымання ад мясных страў. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Як адзначыў канцлер курыі кс. Дзмітрый Пухальскі, на падставе канона 87, §1 Кодэкса Кананічнага права Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вызваліў у пятніцу, 30 чэрвеня, усіх, хто прабывае ў гэты дзень на тэрыторыі будслаўскай парафіі, а таксама ўсіх пілігрымаў, якія накіроўваюцца ў марыйны санктурый, ад абавязку ўстрымання ад мясных страў. Карыстаючыся гэтым паслабленнем, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях Святога Айца. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.