Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На фэсце ў Будславе будзе ўсталявана палатка Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай майстэрні |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
30.06.2017 09:41 |
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх палатак з’явіцца адна новая — пункт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай Майстэрні, якія штогод праходзяць у Івянцы. Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць івянецкія дзянёчкі, напоўненыя малітвай і спевамі, і набыць што-небудзь на памяць. Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю пагутараць з усімі ахвотнымі, адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні, распавядуць і нават пакажуць, чым будуць адметныя Малітоўная сустрэча моладзі і Майстэрня ў гэтым годзе. Рэгістрацыя на Музычную майстэрню >>> Рэгістрацыя на Малітоўную сустрэчу моладзі >>> Вольга Янковіч |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.