Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка з Ракава першай увайшла ў Будслаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
30.06.2017 14:02 |
У гэтым годзе, як і летась, самай першай пілігрымкай, якую прывітаў
кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака
OFM, стала пілігрымка з Ракава. З Ракава ў Будслаў, пераадолеўшы 5 дзён шляху, прыбыла больш за 60 пілігрымаў. Да брамаў Нацыянальнага санктуарыя групу прывёў яе духоўны кіраўнік — кс. Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
Пасля прывітальнага слова кусташа пілігрымы са спевам увайшлі ў святыню, скіроўваючы позірк да Маці Божай у будслаўскім абразе.
(cath/vgr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.