Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.07.2009 16:29 |
Урачыстасці ў Будславе завяршыліся 2 ліпеня 2009 г. цэлебрацыяй святой Імшой на польскай мове, якую ўзначаліў Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Канцэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. У святой Эўхарыстыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, працаўнікі тэлебачання з Вроцлава (Польшча), шматлікія пілігрымы і вернікі. Ужо традыцыяй стаў удзел у гэтых урачыстасцях польскіх байкераў, якія рэйдам памяці ўшаноўваюць месцы, знаныя ва ўсёй Польшчы. Падчас рэйдаў па Беларусі гэтыя незвычайныя вандроўнікі наведваюць могілкі польскіх салдат, якія загінулі на нашай зямлі ў часы сусветных войнаў, а таксама прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, што адбываюцца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. У знак падзякі і пашаны ўдзельнікі рэйда прынеслі ў дар Нацыянальнаму санктуарыю Маці Божай у Будславе сасуд для ўдзялення святой Камуніі, а прадстаўнікі польскага тэлебачання — фігурку папы Яна Паўла ІІ. На заканчэнне святой Імшы адбылося благаслаўленне рэліквіямі благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. Завяршылася малітва спевам гімна «Магутны Божа». Ала Невяровіч Фота аўтара |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.