| Успамін св. айца Піо ў Лёзне |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 27.09.2010 12:53 |
|
Надвор’е спрыяла правядзенню літургіі: напэўна, такім чынам а. Піо прычыніўся да сапраўднага перажывання свята і добрага настрою. Святая Імша адбывалася на месцы, дзе ў хуткім часе будзе пабудавана новая святыня. Вернікі не толькі з Лёзна, але і з іншых парафій (з Віцебска, Оршы, Дуброўна і інш.) дзяліліся добрымі ўражаннямі аб перажытай урачыстасці. Святую Імшу ўзначаліў кс. дэкан Валеры Орсік з Оршы, гамілію да вернікаў скіраваў кс. Уладзімір Шымковіч з Дуброўна, а кс. дэкан Алег Буткевіч з Віцебска разам са сваімі парафіянамі аздабляў літургію прыгожым спевам. На заканчэнне св. Імшы кожны з прысутных змог ушанаваць рэліквіі а. Піо. Пасля Эўхарыстычнага стала, усе былі запрошаны на пачастунак. ![]() |


26 верасня 2010 г. парафія Святога Айца Піо ў Лёзне (Віцебская дыяцэзія), што знаходзіцца пры самай мяжы з Расіяй, адзначала ўспамін свайго апекуна. Ксёндз Алег Півавар, пробашч парафіі і адказны за душпастырства сем’яў у Віцебскай дыяцэзіі, падкрэсліў, што «сённяшні дзень Бог падараваў кожнаму для малітвы ў інтэнцыі нашых сем’яў». 
для друку